21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У Козенская сярэдняй школе Мазырскага раёна прайшоў конкурс чытачоў «Гучы, мая родная мова!», які стаў сапраўдным святам роднай мовы.Удзел у конкурсе прынялі вучнi 5-9 класаў . Вучнi на справе даказалі, што яны вельмі любяць, паважаюць і ведаюць беларускую мову. Гучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў. Дзеці чыталі вершы аб Радзіме, аб матулі, аб зіме. Пераможцамі ў конкурсе сталі:
1 месца –
Кузьменка Ірына – 5 «А»
Мышкавец Мілана – 6 «Б»
Аляксеева Настасся – 9 «В»
2 месца –
Калацэй Андрэй – 5 «А»
Цапушэл Ірына – 7 «Б»
Баброўнік Карына – 8 «Б»
3 месца –
Хмялеўскі Дзяніс – 5 «А»
Смоўж Кацярына - 7 «Б»
Еўжык Даніла - 9 «Б»
Усе ўдельнiкi атрымалi падзякi за ўдзел у конкурсе.
Намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце Філоменка Ж.В.